Памерла падпольшчыца Надзея Траян, якая ўдзельнічала ў ліквідацыі Кубэ

Надзея Траян была сувязной, выведніцай, медсястрой. Яна таксама праславілася тым, што брала ўдзел у ліквідацыі гаўляйтара Беларусі Вільгельма фон Кубэ. За гэта яна і атрымала званне Героя Савецкага Саюза, нагадвае БЕЛТА.

Пасля вайны жанчына прысвяціла сябе медыцыне і грамадскай працы. Была актыўным сябрам ветэранскага руху, а таксама ўзначальвала выканкам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі