Памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро ўшанавалі ў Вільні
Акцыю зладзілі актывісты аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Як інфармуе прэс-служба БХД, яны запалілі памінальныя знічы каля беларускай амбасады ў Вільні. Хрысціянскія дэмакраты памаліліся за загінулых і пацярпелых у выніку выбуху, іх сем'і, а таксама за расстраляных па гэтай справе Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.