Памёр расійскі пісьменнік-фантаст Барыс Стругацкі

Пісьменнік шмат гадоў працаваў у суаўтарстве са сваім братам Аркадзем Стругацкім. Іх пяру належаць такія папулярныя фантастычныя раманы, як "Цяжка быць богам", "Пікнік на абочыне" і "Заселеная выспа".

Аркадзь Стругацкі памёр у 1991 годзе. Пасля смерці брата Барыс апублікаваў два самастойныя раманы пад псеўданімам "С.Віціцкі".

Апошнія некалькі дзён Барыс Стругацкі знаходзіўся ў лякарні, лекары ацэньвалі яго стан як цяжкі.

Фота — bid.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі