Партыя БНФ будзе абараняць Курапаты заявамі Сойма?
БНФ як рух пачынаўся з праўды пра Курапаты. Аднак пра скандал з забаўляльным цэнтрам "Бульбашъ-холл" ПБНФ дагэтуль не выказалася.
Намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў кажа, што партыйцам проста не хапіла часу:
Кастусёў: "Мы маўчым... Будзе яшчэ паседжанне Сойма — я думаю, на Сойме заява будзе прынятая. А ў гэты час кіраўніцтва і сябры Партыі БНФ рыхтавалі і ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, у тым ліку і ў Свіслачы. Мы прымалі ўдзел і ў Дзядах — і ў рэгіёнах, і ў Мінску. Таму гэта проста справа часу".
Кастусёў адназначна кажа, што выступае супраць будаўніцтва "Бульбашъ-холла". На яго думку, Партыя БНФ будзе супрацоўнічаць з усімі сіламі, якія рэальна пачнуць змаганне за Курапаты. У тое, што варта аб'ядноўвацца "на паперы" дзеля абароны народнага мемарыялу, палітык не верыць.
Фота з сацыяльных сетак