Партыя БНФ накіруе ў парламент папраўкі ў выбарчае заканадаўства
Папраўкі скіраваныя на забеспячэнне кантролю грамадства над працэсам выбараў.
Як патлумачыў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, яны тычацца, у прыватнасці, аўтаматычнага ўключэння ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў кандыдатаў, адмены датэрміновага галасавання, пашырэння правоў назіральнікаў.
Свае папраўкі ў выбарчае заканадаўства спрабуе ўнесці і былы кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. На наступным тыдні ён плануе накіраваць у Мінгарвыканкам ужо трэцюю заяўку на правядзенне сходу ініцыятыўнай групы па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства.