Пасля скандалу старшыня Ельскага раёна адмовіўся купляць Touareg за 600 млн
Цяпер Леанід Пісанік ездзіць на Nissan. У райвыканкаме за свайго старшыню хвалююцца, кажуць, што машына чыноўніка ўжо старая.
“У старшыні Нісан. Яна старая вельмі. Развальваецца”, — кажуць у выканкаме.
Напрыканцы жніўня Ельскі райвыканкам аб’явіў аўкцыён на куплю новага аўтамабіля. Чыноўніку быў патрэбны менавіта Touareg V6 TDI Tiptronic. Цана 600 мільёнаў рублёў, аплата з мясцовага бюджэту.
Карэспандэнты Еўрарадыё пацікавіліся, ці купілі ў выканкаме аўто. Там кажуць, што машыну не купілі і адмаўляюцца ад далейшых каментароў, адсылаючы на сайт дзяржзакупаў.
А вось на сайце ўказана, што аўкцыён адменены і аб’яўлены …памылковым.