Пасля трагедыі ў ЗША прэм'еру фільма пра Бэтмэна адмянілі ў Парыжы
Парыжская прэм'ера фільма Крыстафера Нолана мусіла адбыцца ў пятніцу ў кінатэатры на Елісейскіх палях.
Як паведамляюць замежныя СМІ, на ёй мусілі прысутнічаць акторы, якія адыгралі галоўныя ролі ў фільме "Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды" — Крысціян Бэйл, Эн Хэтэўэй і Марыён Каціяр. Па звестках з асяродку актораў, яны знаходзяцца ў стане шоку і адмянілі любыя інтэрв'ю.
Як стала вядома, сёння на прэм'еры фільма ў кінатэатры ў прыгарадзе Дэнвера (штат Каларада) адбылося масавае забойства. Невядомы ў процігазе расстраляў гледачоў. Загінула прынамсі 12 чалавек, лік параненых дасягнуў паўсотні.
Фота — buro247.ru