Пасольства Беларусі ў Швецыі спыняе прыём дакументаў на афармленне візаў
З панядзелка, 20 жніўня. Гэта адбываецца ў адпаведнасці з зацверджанымі тэрмінамі спынення дзейнасці беларускай амбасады ў Швецыі.
Нагадаем, 8 жніўня МЗС Беларусі заявіў, што адклікае сваё пасольства ў Швецыі. Шведскаму боку прапанавана адклікаць сваю амбасаду ў Мінску да 30 жніўня. Аднак у МЗС Беларусі падкрэслілі, што гаворка пра разрыў дыпламатычных адносінаў не ідзе.
Функцыі пасольства Беларусі ў Швецыі будзе выконваць амбасада іншай краіны. Інтарэсы Швецыі ў Беларусі будзе прадстаўляць Эстонія.
Прычынай для абвастрэння адносін паміж Беларуссю і Швецыяй стала рашэнне беларускага боку не працягваць акрэдытацыю шведскага амбасадара ў Беларусі Стэфана Эрыксана. Швецыя палічыла гэтае рашэнне палітычна матываваным і заявіла, што не жадае бачыць у сябе новага беларускага амбасадара, а таксама выслала з краіны яшчэ дваіх беларускіх дыпламатаў.
Фота — belarus.by