Пацярпелым ад выбуху пад Лагойскам выплацілі па 2 мільёны на сям’ю

Усяго з раённага бюджэту выдзелелі на гэтыя патрэбы 46 мільёнаў рублёў, паведаміў Еўрарадыё старшыня лагойскага савета дэпутатаў Пётр Вабішчэвіч. Паводле чыноўніка, гэта толькі першыя выплаты. Камісія, якая вызначыць поўную суму кампенсацый, толькі пачала працу.

Нагадаем, што выбух адбыўся ўчора ўвечары. У выніку шматкватэрны дом быў значна пашкоджаны. Адзін чалавек загінуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі