Пацярпелыя ад выбуху пад Брэстам усё яшчэ ў цяжкім стане
Двое родных братоў сур’ёзна пацярпелі ў выніку інцыдэнту на пампавальнай станцыі.
Аднаму з мужчын 24 гады, другому 32. Яны трапілі ў лякарню са складанымі апёкамі, пераломамі і раненнямі. Лекары не бяруцца даваць нейкія прагнозы.
Выбух на пампавальні прадпрыемства “Лінда Газ Бел” адбыўся 2 жніўня ўвечары ў Брэсцкім раёне. Двух братоў знайшлі пад абваленымі ў выніку выбуху канструкцыямі. Яны займаліся аднаўленнем падачы вады для тэхналагічнага працэсу, перадае БелаПАН.