П.Севярынец: дыялог паміж уладай і апазіцыяй — толькі карцінка для Захаду
Ніякага дыялога ці круглага стала апазіцыі з Аляксандрам Лукашэнкам не будзе, пакуль не вызваляць палітвязняў.
Дый у прынцыпе гэты “круглы стол” немагчымы, Лукашэнка на яго хутчэй за ўсё не пойдзе. Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.
“Думаю, што гэтыя заявы пра круглы стол былі звязаныя з разглядам крэдытнай заяўкі Беларусі ў МВФ. Такі круглы стол улады з апазіцыяй быў бы добрай карцінкай для Захаду. А ўвогуле Лукашэнка вельмі шмат гаворыць на вецер”, — пракаментаваў гэтую заяву палітык.
Павал Севярынец быў асуджаны па справе 19 снежня. Цяпер ён адбывае гэтак званую “хімію” у Пружанскім раёне.