Павел Шарамет: Мы ў сваёй смеласці нічым не абмежаваныя

Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі ўнесла сайты Charter97.org і Belaruspartisan.org у спіс абмежаванага доступу. Зараз да іх не будзе прамога доступу з дзяржаўных установаў, паведамляе "Наша ніва".

Еўрарадыё: Чаму менавіта цяпер на ваш сайт такая атака?


Шарамет: “Усё вельмі проста. Сайт “Хартыя97” і “Беларускі партызан” — гэта самыя папулярныя сайты інтэртэта. Кожны дзень больш за 50 тысячаў унікальных наведвальнікаў прыходзіць на “Беларусі партызан”. Таму ўлады блакуюць самыя папулярныя рэсурсы. Тыя рэсурсы, якія існуюць у Беларусі, яны спрабуюць быць вельмі асцярожнымі, бо за кожнае слова да іх могуць прыйсці міліцыянты, падатковая інспекцыя. Мы не так лёгка дасяжныя для беларускіх рэпрэсіўных органаў, таму яны дзейнічаюць такім метадам — блакіруючы доступ да інфармацыі... Мы ў сваёй смеласці нічым не абмежаваныя. Вельмі сімбалічна, што блакіроўка “Беларускага партызана” адбылася менавіта ў той дзень, калі мы адкрылі беларускую версію".

Фота: oko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі