Павел Вінаградаў чакае суда і пераводу ў лагер

Бліжэйшымі днямі справу, па якой Вінаградава вінавацяць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", а таксама ў "знявазе дзяржаўных сімвалаў", перададуць у пракуратуру, адкуль яна пойдзе ў суд.

Між тым, 7 красавіка дзяўчына палітвязня Святлана Гарохавік атрымала чарговы ліст ад сябра.

"Не мае ніякіх ілюзій, чакае разгляду справы ў судзе і пераводу ў лагер, мяркуе, што там яму будзе лепей. Кажа, што ён яшчэ малады і моцны і ўсе можа пераадолець", — паведаміла Святлана сайту "Гавары праўду!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі