Паўла Вінаградава пакідаюць на Новы год на Акрэсціна
31 снежня суд над актывістам “Гавары праўду!” не адбыўся.
Меркавалася, што сёння Паўла могуць асудзіць нібыта за дробнае хуліганства. 30 снежня яго выклікалі ў міліцыю на “прафілактычную размову”, але адтуль ён не выйшаў. Хлопца затрымалі і абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні, паведамляе Радыё Свабода.
Павел Вінаградаў застанецца на святы за кратамі і будзе чакаць суда, бо яго маюць права затрымаць на 72 гадзіны.