Паўлу Севярынцу на хіміі не дазволілі шукаць працу і хадзіць у царкву

110815 Seviarynec site.mp3

Еўрарадыё: Ведаем, што ў вас былі  пытанні з працаўладкаваннем на месцы, як гэтая справа цяпер выглядае?  

Севярынец: “Справа выглядае такім чынам, што па спецыяльнасці інжынера-геолага, журналіста, пісьменніка, мастака не ўдаецца працаўладкавацца. Мяне нават не выпускаюць у горад, каб я мог заключыць дамову або паразмаўляць з магчымым працадаўцам. Сёння мяне звазілі на медагляд, таксама не самому далі, а ў машыне з супрацоўнікам камендатуры. Таксама пакуль не падпісваюць дазволу на наведванне царквы. Я разумею так, што не начальнік камендатуры прымае такое рашэнне. Можна, канешне, узяць дазвол на тры гадзіны ў нядзелю і замест лазні ісці ў царкву, але гэта не выхад”.

Еўрарадыё: Чым тлумачаць такое абмежаванне?

Севярынец: “Я разумею, што  згары ёсць нейкія ўстаноўкі, ці з Брэста, ці з Мінска, і начальнік спецкамендатуры, чалавек паднявольны, такіх дазволаў пакуль не дае”.

Еўрарадыё: Вам не даюць уладкавацца па спецыяльнасці, а якія вам даюць альтэрнатывы працы?

Севярынец: “Ужо некалькі мясцовых людзей тэлефанавалі мне і прапаноўвалі да іх, таксама ёсць магчымасць працаўладкавацца ў той ці іншай вёсцы, у тым ці іншым месцы, але гэтага дазволу ў мяне пакуль што таксама няма. Мне прапаноўваюць гартаць кнігу вакансіяў, у якой - механізатары, аператары  машыннага даення, трактарысты”.

Еўрарадыё: Наколькі вы абмежаваныя, ці ўдаецца вам чытаць незалежную прэсу, слухаць незалежныя радыёстанцыі?  

Севярынец: “Пакуль праз мабільную сувязь даведваюся ў знаёмых, тых, хто тэлефануе, пытаюся. Дзе-нідзе тут добра ловіць сувязь, ёсць людзі, якія карыстаюцца мабільным інтэрнэтам, таксама час ад часу навіны даходзяць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі