Пажар на даху МАЗа гасілі каля дзясятка пажарных машынаў
Што праўда, сам пажар быў невялікі — на плошчы ў тры квадратныя метры.
Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на памочніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага.
Пажар быў аператыўна ліквідаваны, пацярпелых няма. Прычыны загарання высвятляюцца.
У МНС падкрэсліваюць, што колькасць пажарных машын, якія выязджаюць па выкліку, залежыць не толькі ад характару надзвычайнай сітуацыі. На гэта ўплывае і статус аб'екта. Мінскі аўтамабільны завод, у прыватнасці, трапляе ў катэгорыю асабліва важных.
Фота — discovery.nemiga.info