Пазьняк: Ад Саннікава за мяжой пакуль толькі шкода

Так лідар КХП-БНФ ацаніў эміграцыю і першыя палітычныя заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Зянон Пазьняк: “Думаю, што ад Саннікава будзе толькі шкода. Ніякай карысці не будзе. Ён не разумее, што такое эміграцыя і ўвогуле — хто тут ёсць. Таму хай лепш спачатку аглядаецца”.

На думку Пазьняка, для Саннікава стала вялікай нечаканасцю і турма, і эміграцыя. Таму — хай пакуль “акліматызуецца”.

Нагадаем, 3 лістапада прадстаўнікі беларускай апазіцыі і Рады БНР падпісалі сумесны мемарандум “Аб мерах па забеспячэнні незалежнасці Беларусі”. Лідар “Еўрапейскай Беларусі”, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў адмовіўся падпісваць гэты дакумент, назваўшы яго недапрацаваным, непісьменным і нават шкодным. Да ўсяго, палітык абражаны тым, што арганізатары віленскай сустрэчы не дапусцілі да перамоў прадстаўніка "Еўрапейскай Беларусі".

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі