Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка на прэс-канферэнцыі ў Рыме (фота)
У 3-м крузе прэстыжнага турніра Internazionali BNL d'Italia беларуска згуляе з ізраільцянкай Шахар Пеер.
"Я не ставіла перад сабой нейкія канкрэтныя мэты на першыя чатыры месяцы. Я вызначыла задачы на канец сезону, але змагла дамагчыся жаданага значна раней. Прыйшлося ставіць новыя мэты. Я вельмі ганаруся тым, чаго дасягнула ў гэтым годзе, але нельга спыняцца на дасягнутым. Імкнуся паказваць сваю лепшую гульню ў кожным матчы", — прыводзіць словы Вікторыі Азаранкі афіцыйны сайт тэніснага турніру ў Рыме.
Фота — daylife.com