Пікет у падтрымку Мікіты Ліхавіда выслалі ў вёску

Рэгіянальныя актывісты руху “За Свабоду” падавалі заяўкі на два пікеты ў раённым цэнтры — на 5 жніўня ля гарадскога рынку “Істпал” і на 6 жніўня ля крамы “Родная старонка”. Замест гэтага ўлады прапанавалі зладзіць пікет на стадыёне ў вёсцы Козенкі.

Як сказаў у інтэрв’ю БелаПАН рэгіянальны лідар руху “За Свабоду” Пётр Кузняцоў, улады такім чынам хочуць выкруціцца. Яны нібыта не забараняюць пікет, але ж правядзенне акцыі на вясковым стадыёне не мае сэнсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі