Пінскі форвард запрошаны на зборы ў Аўстрыю з клубам “Карпаты”
Нападаючы пінскай “Волны” Юрый Каралюк, пабываў на праглядзе ў львоўскім клубе.
Пасля гэтага ён атрымаў запрашэнне на замежны збор каманды, які пройдзе ў студзені ў Аўстрыі. Юрый згуляў у сустрэчы паміж сталымі гульцамі і навабранцамі “Карпатаў” і вельмі спадабаўся трэнеру ўкраінцаў.