Пінскія даішнікі будуць патруляваць дарогі ў Кобрыне

Рэч у тым, што ў вобласці праводзіцца спецыяльная аперацыя “Павуцінне”, пад час якой у Маларыцкім і Бярозаўскім раёнах, будзе праведзена мерапрыемства “Фільтр”. Гэта калі на вызначаным участку дарогі для праверкі спыняюць літаральна ўсе аўтамабілі.

Каля дзясятка экіпажаў ДПС на значных трасах будуць кантраляваць хуткасны рэжым з дапамогай  відэафіксацыі. А інспектары ДАІ Пінска і Кобрына абмяняюцца раёнамі, то бок пінчукі будуць кантраляваць дарогі на кобрыншчыне і наадварот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі