Польшча дагоніць узровень заробкаў у ЕС за 65 гадоў
Эксперты тлумачаць розніцу ў заробках утрая меншай прадукцыйнасцю польскай эканомікі.
Як піша GazetaDziennikPrawna, сярэдні польскі заробак складае каля 800 еўра і з'яўляецца адным з найменшых сярод дзяржаваў Еўрасаюза. Менш атрымліваюць толькі латышы (690 еўра), літоўцы (650), румыны (600) і балгары (400). Сярэдні заробак у ЕС складае каля 2200 еўра. Паколькі за апошнія 7 гадоў заробак у Польшчы павялічыўся на траціну, эксперты і вылічылі тэрмін, за які ён можа дагнаць сярэднееўрапейскі.
Адзначым, што самыя высокія заробкі ў Еўрасаюзе маюць жыхары Люксембурга (звыш 4 тысяч еўра), Даніі (3850), Ірландыі (3500), Бельгіі і Швецыі (звыш 3 тысяч).
Фота — fotodeneg.ru