Польшча хоча бачыць Беларусь у Сусветнай гандлёвай арганізацыі
Пра гэта заявіў кіраўнік аддзела спрыяння гандлю і інвестыцыям польскай амбасады ў Мінску Веслаў Пакладэк.
На яго думку, якую перадае агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, гэта пазітыўна паўплывае на таваразварот паміж Польшчай і Беларуссю. Пры гэтым ён паведаміў, што Польшча не мае аптымізму наконт таго, што ўваходжанне Беларусі ў СГА адбудзецца хутка.
Таксама дыпламат мяркуе, што ўваходжанне Расіі ў СГА станоўча адаб'ецца на таваразвароце паміж Польшчай і Беларуссю. Але гэтага можна чакаць толькі ў доўгатэрміновай перспектыве — не раней за 2017 год, калі ў Расіі ўвойдуць у дзеянне ўсе правілы СГА.