Пра чацвёрты транш крэдыту ЕўрАзЭС Беларусь пагаворыць увосень
З такой заявай выступіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.
Нагадаем, што трэці транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС наша краіна атрымала ў канцы мінулага тыдня.
Перамовы наконт чацвёртага траншу беларускі ўрад плануе пачаць у верасні-кастрычніку, перадае interfax.by.
Яшчэ год таму з фонду было вырашана выдаць нашай краіне крэдыт у 3 млрд долараў. Першыя два траншы Беларусь атрымала летась. Разам яны склалі 1 мільярд 240 мільёнаў долараў. Трэці транш мусіў прыйсці ў лютым, але затрымаўся да чэрвеня.
Фота — pervo.ru