Прадавачка крала касметыку і ежу з магілёўскага “ГІППА”
Жанчына працавала на адной з гандлёвых кропак цэнтра і ведала, як вынесці тавары, абышоўшы тэхнічныя сродкі аховы.
Дзеянні 44-гадовай прадаўшчыцы выклікалі падазрэнне ў аховы крамы, паведамляе магілёўская міліцыя. З дапамогай камер відэаназірання яны выявілі, што крадзеныя тавары знаходзяцца ў скрынцы для захоўвання рэчаў.
Сума скрадзенага склала 1 мільён рублёў. Цяпер жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.