Прадпрымальнікі лічаць дэвальвацыю ў 40% непазбежнай
Нават калі Нацбанк не будзе рабіць валютныя інтэрвенцыі, беларускі рубель ўсё адно абясцэніцца больш чым на траціну.
Такое меркаванне выказаў кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Георгі Бадзей. Паводле яго ацэнкі, рэальны рынкавы курс на сёння 9-10 тысяч рублёў за долар. Пазней ён складзе 7-8 тысяч рублёў. Такім чынам, дэвальвацыя будзе 30-40%, паведамляюць інфармагенцтвы.
Георгі Бадзей таксама заўважыў, што замарожванне курса стала прычынай прыпынення вытворчых працэсаў на многіх прадпрыемствах. Апрача таго, валютны крызіс у Беларусі праходзіць на фоне другой хвалі сусветнага фінансавага крызісу. Таму старшыня Саюзу прадпрымальнікаў папярэджвае бізнэсменаў, што яны могуць мець праблемы з рэалізацыяй сваёй прадукцыі як унутры краіны, так і за мяжой.