Прадпрымальнікі мінскага "Паркінга" пагражаюць выйсці на вуліцу

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на сябра Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Кацярыну Чыжык. Па яе словах, уласнікі "Паркінга" паднялі кошт арэнды да 85 еўра за квадратны метр (крыху болей за 920 тысяч рублёў). Прадыпрмальнікаў абавязалі выплаціць павышаную аплату да 5 красавіка.

Аднак прыдпрымальнікі, кажа Чыжык, вырашылі плаціць па старых коштах — у адпаведнасці з дамовай, падпісанай абодвума бакамі тэрмінам да снежня 2012 года. Там арэнда квадратнага метра ацэньваецца ў 415 тысяч рублёў.

Прадпрымальнікі ўжо звярнуліся са скаргай на ўласніка цэнтра ў Мінгарвыканкам і да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Тура. Яны часова спынілі працу і гатовыя выйсці на вуліцу з пратэстамі, каб прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да праблемы арэнды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі