Прадстаўнік ААН хоча сустрэцца з беларускімі палітвязнямі
Таксама спецдакладчык ААН па свабодзе выказванняў Франк ля Ру хоча сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Радыё "Свабода". Па яго словах, пакуль што органы ААН не звярталіся да беларускіх уладаў з запытам аб магчымасці візіту, але плануюць зрабіць гэта як мага хутчэй.
Праўда, нават калі Мінск дасць згоду, візіт можа адбыцца толькі ў наступным годзе. Гэты год, кажа ля Ру, у яго ўжо ўвесь распісаны.