Прадстаўніцтва ЕС у Мінску асудзіла катаванне беларускіх палітвязняў

У дакуменце гаворыцца, што Прадстаўніцтва ЕС глыбока занепакоенае паведамленнямі пра катаванні, кепскае абыходжанне і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання палітвязняў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра Андрэя Саннікава, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Статкевіча, Змітра Бандарэнку і Змітра Дашкевіча.

Прадстаўніцтва ЕС заклікае ўлады Беларусі выканаць сваіх абавязанні паводле міжнароднага права, цалкам забараніць катаванні, а таксама жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае абыходжанне.

Акрамя таго, Прадстаўніцтва ЕС нагадвае пра сваё прынцыповае непрыманне смяротнага пакарання і вельмі шкадуе з нагоды вынясення смяротных прысудаў Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі