Прафсаюзны актывіст адсудзіў у свайго наймальніка 4530 рублёў

Ад адміністрацыі прадпрыемства сябра незалежнага прафсаюза РЭП патрабаваў суму каля 100 тысяч рублёў. Паводле яго наймальнік мусіў даплаціць яму за працу прыбіральшчыка і за вымушаны прастой падчас візітаў на прадпрыемства першага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі.

Валадар Цурпанаў адзначае, што рашэннем суда застаўся збольшага задаволены. Суд прызнаў наймальніка вінаватым, хоць не абавязаў прадпрыемства выплаціць ўсю запатрабаваную суму і не вынес прыватнае азначэнне ў адрас кіраўніцтва завода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі