Пракуратура Літвы дала Беларусі інфармацыю пра "цацачны дэсант"
Праўда, змест літоўскага адказу не паведамляецца.
Нагадаем, што беларускі бок звяртаўся ў генпракуратуру Літвы з запытам наконт ліпеньскага палёту шведскага самалёта. Грамадзяне Швецыі на лёгкаматорным самалёце патаемна прыляцелі на тэрыторыю Беларусі і скінулі так званы "цацачны дэсант".
І вось 21 снежня генпракуратура Літвы дала Беларусі інфармацыю пра палёт шведскіх актывістаў, перадае interfax.by.
Інфармацыя пададзеная на падставе двухбаковай міжнароднай дамовы аб прававой дапамозе і прававых адносінах у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.
Фота — bnp.by