Пракуратура папярэдзіла Зміцера Шурхая за “рэвалюцыю”

Зміцер Шурхай з’яўляецца адміністратарам групы "Vkontakte", якая збірае людзей на “маўклівыя акцыі” ў Брэсце. У папярэджанні сказана, што Шурхаю пагражае крымінальная адказнасць за арганізацыю масавага мерапрыемства, якое груба парушае грамадскі парадак.
 
Нагадаем, Зміцер Шурхай толькі ўчора, 5 ліпеня быў вызвалены з-пад 7-суткавага арышту. Яго асудзілі нібыта за нецэнзурную лаянку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі