Пракурор у СБ: Нам патрэбныя змены і рэформы
Генадзь Дыско, пракурор Віцебскай вобласці, надрукаваў артыкул у сённяшнім нумары газеты Адміністрацыі прэзідэнта.
У ім ён выступае за змены і рэфармаванне праваахоўнай сістэмы. "Неабходнасць рэформаў сапраўды саспела. Гэта — патрабаванне часу. Жыццё не стаіць на месцы. Працэсы дэмакратызацыі, што адбываюцца ў краіне, закранаюць усе сферы жыцця грамадства", — піша Дыско на старонках газеты "СБ. Беларусь сегодня".
Пракурор прыводзіць прыклады, калі кіраўнікам дзяржпрадпрыемстваў "проста неабходна прымаць нестандартныя рашэнні... ісці на рызыку". А ў выніку, з-за недасканаласці заканадаўства, клопаты аб інтарэсах свайго завода праваахоўнікі могуць класіфікаваць, як "злоўжыванне службовым становішчам".