Працоўныя “Пінскдрэва” стварылі Рабочую раду

Працоўныя працягваюць збіраць заявы аб выхадзе з прафсаюзу ФПБ, паведамляе “Радыё Свабода”. Старшыня Рабочай рады Дзмітрый Кудранок гаворыць, што рабочыя не хочуць паўтараць памылкі пратэстоўцаў “Граніта”.

У Рабочую раду ўвайшлі працоўныя, якія напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюзу ФПБ. Дзмітрый Кудранок гаворыць, што функцыя рады заключаецца ў тым, каб сачыць за заробкамі і ўмовамі працы на заводах “Пінскдрэва”. Заява аб стварэнні новага прафсаюза ўжо пададзеная ў мясцовы гарвыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі