Праваабаронца: Шчукін у вельмі кепскім стане

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Мікалай Петрушэнка сцвярджае, што ўлады спяшаюцца асудзіць Шчукіна, пакуль не прыехаў яго адвакат. Петрушэнка яшчэ ўчора інфармаваў аршанскую міліцыю пра тое, што Валерый Шчукін нядаўна выпісаўся са шпіталя і яму неабходная строгая дыета. Апроч таго, у 70-гадовага праваабаронцы яшчэ і дыябет.

Петрушэнка: "Чалавека з дыябетам пратрымалі ноч за кратамі. Але мяне здзівіла іншае. У кнізе заўваг і прапановаў, куды ўчора я напісаў прапанову інфармаваць кіраўнікоў СІЗА і аператыўнікаў пра стан здароўя Шчукіна, мой запіс нават не разгледжаны, яго ніхто нават не чытаў".

Па словах Петрушэнкі, лекар ізалятара часовага ўтрымання таксама заклапочаны станам Шчукіна і нават мяркуе, што апазіцыянер хоча памерці за кратамі.

Нагадаем, Шчукін быў адным з удзельнікаў групы праваабаронцаў і журналістаў, якія прыехалі ў Оршу падтрымаць на судзе затрыманых Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава. Пратэстуючы супраць таго, што судовы працэс хочуць зрабіць закрытым, Шчукін лёг на падлогу, каб нельга было зачыніць дзверы.

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі