Праваабаронцам варта звяртацца ў камітэт ААН па барацьбе з катаваннямі
Такую заяву зрабіў у жывым эфіры Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Сёння ў судзе лідэр “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў заявіў, што ў СІЗА КДБ яго катавалі. Такім чынам ён патлумачыў, чаму паказанні, якія ён даваў на папярэднім следстве, адрозніваюцца ад тых, што ён цяпер дае ў судзе. Палітык даў зразумець, што на яго рабілі ціск у часе следства.
Валянцін Стэфановіч лічыць, што гэтыя заявы цалкам супадаюць з тым, што раней казаў папярэдні адвакат Саннікава Павел Сапелка пра ўмовы ўтрымання вязняў у СІЗА КДБ. Такія факты могуць быць падставай звярнуцца ў камітэт ААН па барацьбе з катаваннямі.