Праваабаронцы патрабуюць звязаць выдзяленне крэдыту з правамі чалавека

Расійскія праваабарончыя арганізацыі – удзельнікі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі перакананы, што выдзяленне крэдыту – гэта не толькі спосаб палегчыць сённяшняе эканамічнае становішча людзей, але і магчымасць дамагчыся ад улад Беларусі сістэмных змен, якія маглі б стаць асновай для змен і выйсця краіны з крызісу, паведамляе сайт Камітэта міжнароднага кантроля.

Для гэтага, нароўні з эканамічнымі патрабаваннямі павінны быць высунуты і ўмовы ў сферы правоў чалавека і выканання прынцыпаў вяршэнства права, у тым ліку неадкладнае вызваленне палітвязняў, спыненне ціску на журналістаў і няўрадавыя арганізацыі і высыланні міжнародных назіральнікаў з краіны. "Калі ў Беларусі не зменяцца прынцыпы адносін улады і грамадства і не адновіцца вяршэнства права, то крызіс не атрымаецца пераадолець, грошы хутка скончацца, і ніякіх пазык не хопіць", - гаворыцца ў заяве.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі