Прэм'ер Міхаіл Мясніковіч паляцеў у Туркменістан
Ён возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 30 траўня.
Як паведамляе БЕЛТА, сярод іншага, прэм'еры абмяркуюць канцэпцыю лібералізацыі рынку фінансавых паслуг краін Садружнасці незалежных дзяржаваў. Плануецца і прыняццё стратэгіі развіцця фізічнай культуры і спорту да 2020 года.
Праўдападобна, у Мінск Мясніковіч вернецца 31 траўня, калі чакаецца прыезд расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.