Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі стала самай папулярнай тэмай “Твітэра”
17 чэрвеня хэштэг #agl17 трапіў у трэнды інтэрнэт-сервіса “Твітэр”. На 13:00 ён трымаецца на 5 месцы па папулярнасці ў свеце.
Карыстальнікі “Твітэра” настолькі актыўна абмяркоўваюць прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, што яна стала адной з самых папулярных тэмаў інтэрнэт-сервіса ў свеце. Хэштэг #agl17, якім адзначаюць кожнае паведамленне пра прэс-канферэнцыю, за гадзіну ўзняўся на 5 месца ў сённяшніх трэндах “Твітэра”.
Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі пачалася 17 чэрвеня 2011 ў 12:00. За гадзіну ў журналістаў не атрымалася задаць кіраўніку краіны ніводнага пытання.
Нагадаем, дагэтуль беларускія тэмы выходзілі ў топ "Твітэра" толькі двойчы: пасля выбуха 11 красавіка ў Мінску і пасля выступу Анастасіі Віннікавай на "Еўрабачанні".