Прэзідэнт і камандарм Літвы абмеркавалі "цацачны дэсант"
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сёння сустрэлася з камандармам, генерал-лейтэнантам Арвідасам Поцюсам.
Як паведамляе партал delfi.lt, гэта была працоўная сустрэча. Па словах камандарма, сярод іншага гаворка ішла і пра "цацачны дэсант" шведскіх актывістаў з рэкламнай фірмы Studio Total. Поцюс кажа, што ён першы дзень, як выйшаў з адпачынку і павінен азнаёміцца з дэталёвай інфармацыяй пра здарэнне. Ад іншых каментароў ён адмовіўся
Нагадаем, што камітэт Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне 21—22 жніўня плануе правесці пазачарговае паседжанне ў сувязі з "цацачным дэсантам".
Фота — 15min.lt