Прэзідэнт расійскага "Віцязя" пагражае мінскім дынамаўцам
Яго абурэнне выклікала тое, што хакеіст Арцемій Панарын атрымаў траўму.
Прэзідэнт "Віцязя" Міхаіл Галаўкоў у каментары выданню "Р-Спорт" паведаміў, што на турніры ў Мінску Панарын атрымаў траўму. На яго думку, мінскае "Дынама" пабачыла, што расійскі клуб не выставіў на лёд сваіх тафгаяў, і таму расперазалася.
Галаўкоў нагадаў, што ў бліжэйшым сезоне "Віцязь" сустрэнецца з мінчукамі яшчэ двойчы. Ён параіў не выходзіць на лёд таму хакеісту, які траўмаваў Панарына.
Фота — sovsport.ru