Прыбіральнікі лонданскага метро ладзяць навагодні страйк

Паводле звестак прафсаюза, які аб’ядноўвае прыбіральнікаў падземкі, работнікі ў гэтай сферы зарабляюць 8,3 фунта за гадзіну працы. Пры гэтым заробак у памеры пражытковага мінімуму ў Лондане складае не меней за 12,5 фунта за гадзіну.

У паведамленні прафсаюза говорыцца: “Мы не будзем мірыцца з нізкімі заробкамі ў той час, як наша… Мы прыбіраем вашы цягнікі, вашы станцыі і дэпо. Мы выціраем ўвесь гэты агідны бруд, з якім ніхто болей не хоча мець справу. Мы прыбіраем за 4 мільёнамі людзей, якія выкарыстоўваюць лонданскае метро, каб яны маглі ўвайсці на чыстыя станцыі і ў чыстыя вагоны”.

Прафсаюз таксама распаўсюдзіў заяву на англійскай, рускай і польскай мовах, у якой заклікае прыбіральнікаў не зрываць страйк, піша газета The Guardian.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі