Прыбіральшчыцу з Барысава асудзілі за крымінальны аборт
Гэтую аперацыю яна ў хатніх умовах зрабіла ўласнай дачцэ, якая была на трэцім месяцы цяжарнасці.
У выніку дачка атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і трапіла ў лякарню, дзе ёй аказалі медыцынскую дапамогу. 53-гадовую маці асудзілі за гэта на два гады з адтэрміноўкай прысуду на два гады, перадае БелаПАН. Суд улічыў, што жанчына цалкам прызнала сваю віну і раней не мела судзімасцяў.
Прыгавор абвясцілі 8 ліпеня, а цяпер ён набыў моц.