Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі паставілі намёты на Хрышчаціку (фота)
Украінская апазіцыя абвясціла бестэрміновую акцыю ў падтрымку былой кіраўніцы ўраду, якую ўчора арыштавалі.
Удзельнікі акцыі разам з народнымі дэпутатамі паставілі ў цэнтры Кіева некалькі дзясяткаў намётаў. На кожным з іх размешчаная шыльда “Прыёмная народнага дэпутата”.
Побач з намётавым мястэчкам знаходзіцца блізу сотні супрацоўнікаў міліцыі, перадае УНІАН.