Прысуд па выбуху на "Пінскдрэве" абвесцяць 23 сакавіка

Як піша "Народная Воля", на гэтым тыдні ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, а абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.

Нагадаем, што слуханні гэтай справы пачаліся 13 снежня 2011 года. На лаве абвінавачаных апынуліся былыя галоўны інжынер холдынгу "Пінскдрэў" Уладзімір Шастакоў, дырэктар фабрыкі "Пінскдрэў-ДСП" Леанід Логвін і галоўны інжынер фабрыкі Ігар Логвін. Яшчэ адзін абвінавачаны — былы гендырэктар холдынгу Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку.

Пракурор папрасіла прысудзіць Леаніда Логвіна да 5 гадоў абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, Ігара Логвіна — да 3 гадоў пазбаўлення волі, Уладзіміра Шастакова — да 5 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Нагадаем, што ад выбуху на "Пінскдрэве" ў кастрычніку 2010 года загінулі 14 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі