П’яную жанчыну-кіроўцу затрымалі каля мінскай гімназіі
24 лістапада 43-гадовая жанчына прывезла на заняткі сваё дзіця.
Яе фізічны стан выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ, якія дзяжурылі каля гімназіі № 15 па вуліцы Лесі Украінкі. Кіроўцу даставілі на медыцынскае асведчанне, якое паказала ў яе крыві 0,84 праміле алкаголю.
Сама жанчына патлумачыла, што напярэдадні ўвечары выпіла бутэльку шампанскага, а зранку села за руль.
Як паведамілі БелаПАН у мінскай гарадской ДАІ, выпадкі затрымання п’яных кіроўцаў, якія падвозяць уласных дзяцей на вучобу, не адзінкавыя.