П'яны інструктар аўташколы праводзіў заняткі, яго затрымалі

Інспектары ДАІ высветлілі, што інструктар адной з аўташкол праводзіў у стане алкагольнага ап'янення занятак з курсантам на легкавіку Fiat Punto. У яго крыві выявілі 0,4 праміле алкаголя.

Як паведамляе БЕЛТА, некалькі дзён таму мужчыну пазбавілі пасведчання кіроўцы — зусім нядаўна яго прыцягвалі да адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. На інструктара і аднаго з кіраўнікоў аўташколы склалі адміністрацыйныя пратаколы. Справай зоймецца Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі