Расійскага праваабаронцу выдаляюць з Беларусі

Эксперта міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю затрымалі, калі ён выйшаў з суду Кастрычніцкага раёна Мінска, дзе праходзіць суд над удзельнікамі падзеяў 19 снежня. Людзі ў цывільным даставілі Кандраценку ва ўпраўленне міліцыі Маскоўскага раёна сталіцы. МЗС Беларусі не паведаміў пра тое, што здарылася амбасаду Расіі ў Мінску.

Пазней стала вядома, што амбасада Расіі накіравала афіцыйны запыт у МЗС Беларусі адносна паведамленняў незалежных СМІ пра інцыдэнт з расійскім грамадзянінам. Пасля чаго Кандраценка быў выпушчаны з Маскоўскага РУУС з загадам пакінуць межы рэспублікі цягам  24 гадзін і ўнясеннем яго дадзеных у спіс "неўяздных", перадае ІА REGNUM.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі