Расійскія памежнікі абяцаюць пільнаваць беларускі "спіс невыязных"
Выезд з Расіі закрыты для тых, хто не мае права выезду з Беларусі.
Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Памежнай службы Федэральнай службы бяспекі Расіі генерал арміі Уладзімір Пронічаў, перадае БЕЛТА.
Па словах генерала, не можа быць такіх варыянтаў, калі грамадзянін Беларусі, які не мае права выезду з краіны, збягае на тэрыторыю Расіі і праз яе мяжу — у іншыя дзяржавы. Пронічаў кажа, што калі памежнікам будзе даручана затрымаць тую ці іншую асобу, гэта будзе выканана і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расіі.
Нагадаем, аднак, што на працягу апошніх тыдняў беларускія апазіцыянеры з неафіцыйнага "спісу невыязных" паспяхова выязджалі праз Расію. У прыватнасці, Станіслаў Шушкевіч акурат праз Расію трапіў у Прыбалтыку, а потым у ЗША.