Масквічам прапануюць шоп-туры ў Мінск

“Пакуль у Беларусі крызіс — паспей набыць усё па вельмі нізкіх коштах”, — гаворыцца ў абвестцы, якую дае адна з маскоўскіх турфірм. Расіянам усяго за 90 долараў прапануюць вандроўку да Мінска, экскурсію па цэнтры горада і візіт у гандлёвы цэнтр “Сталіца”, піша kp.by. Таксама плануецца заезд у адзін з гіпермаркетаў, але яшчэ не вызначыліся, у які менавіта.

Арганізатары вандровак плануюць, што ў далейшым будуць працаваць з тымі гіпермаркетамі, якія дадуць асобную касу для абслугоўвання маскоўскіх гасцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі